Паліцыя вінаваціць дзяцей у апаганьванні савецкіх могілкаў



Паводле паліцыянтаў з Сямяціч, могілкі савецкіх жаўнераў у падляшскай вёсцы Мілейчыцы былі разбураныя дзецьмі. 10-гадовы падлетак і 9-гадовая дзяўчынка прызналі сябе вінаватымі.

DSC_9227

Як патлумачылі дзеці, ім “хацелася ўзяць некалькі зорак”. “Разбураныя амаль ўсе магільныя пліты,” – кажа войт Мілейчыцкай гміны Юры Івановец:

– Практычна з кожнага надмагілля збітая зорка. Гэта акт вандалізму. Распрацуем зараз праект новых магіл і спадзяёмся, што яшчэ ў гэтым годзе могілкі будуць адноўленыя.

Знішчэнне  могілак савецкіх воінаў адбылося ў сярэдзіне мінулага тыдня. Аналагічны інцыдэнт адбыўся ў пачатку тыдня, у той жа мясцовасці на праваслана-каталіцкіх могілках. Усяго пашкоджана больш за 60 помнікаў.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя