Паліцыя высвятляе прычыны пажару капліцы ў Кнарыдах



Уночы з 31 ліпеня на 1 жніўня цалкам згарэла капліца іконы Божай Маці Усіх Засмучаных Радасць. Святыня пабудаваная ў 1872 г., знаходзілася ў 500 метрах ад вёскі Кнарыды ў бок Бельска-Падляшскага. « Мы просім кожнага, хто мае нейкія звесткі, якія дапамогуць высветліць прычыны пажару, звяртацца да нас», — кажа Агнешка Дамброўска з Павятовай камендатуры Паліцыі ў Бельску-Падляшскім.

— Паліцыя Бельска-Падляшскага вядзе працэс, мэта якога высветліць прычыны і падрабязнасці абставінаў здарэння. Апытваюцца сведкі, быў праведзены агляд месца здарэння, таксама мы чакаем вынікаў фізіка-хімічных даследаванняў і экспертызу эксперта-пажарніка, які агледзеў месца здарэння, і гэтая экспертыза будзе мець вялікае значэнне ў высвятленні гэтай справы. 

Месца, дзе знаходзілася капліца іконы Божай Маці Усіх Засмучаных Радасць наведвае шмат вернікаў — не толькі праваслаўных, але і рыма-каталікоў. Тут знаходзіцца крыніца з цудадзейнай вадою.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск-Падляшскі