Паломніцтва ў Адрынкі



13 верасня пасля багаслужбы з царквы прарока Іллі ў вёсцы Падбелле, што на Бельшчыне, чарговы раз адправілася паломніцтва ў Адрынкі. Гаворыць арганізатар пілігрымкі ў скіт святых Антонія і Феадосія Кіева-Пячэрскіх, айцец Марк Якімюк:

– Гэта правобраз дарогі ў Царства нябеснае. Молімся, гаворым пра Бога, пра збаўленне, пра тое, як жыць на штодзень. Людзі маюць пытанні, я адказваю. І самому трэба задумацца, што ў сваім жыцці змяніць, каб лепш жыць.

13 верасня, паломнікі правядуць ноч у царкве святога Антонія Пячэрскага ў вёсцы Курашава. Святкаванні ў скіце Антонія і Феадосія Кіева-Пячэрскіх у Адрынках пачнуцца 14 верасня ў 17 гадзін. Галоўная святочная літургія пачнецца ў 10 гадзін у чацвер.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара