Паломніцтва з Бельска Падляшскага ў Зверкі



Паломнікі з Бельска Падляшскага направіліся ў праваслаўны жаночы манастыр Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў Зверках, дзе ў нядзелю, 3 траўня, пройдуць святкаванні ў гонар святога мучанніка дзіцятка Гаўрыіла. Бельскае паломніцтва пачалося з багаслужбы ў царкве святога Міхаіла Архангела. “Святый мучаннік Гаўрыіл – гэта заступнік перш за ўсё дзетак ды моладзі – іду прасіць яго заступніцтва”, – кажа Юстына Вайшковіч:

– Я хачу падзякаваць за экзамены, якія я здала год таму. Святы Гаўрыіл – заступнік дзяцей і моладзі. Я яшчэ належу да моладзі. Я хачу маліцца за сваё здароўе і за здароўе сваёй сям’і.

Сёння паломнікі будуць начаваць ў царкве ў вёсцы Пухлы. Святкаванні ў манастыры ў Зверках пачнуцца  ўжо заўтра, 2 траўня, з 17-й гадзіны. Галоўная святочная багаслужба пачнецца 3 траўня ў 10 раніцы.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.