Палякі Гарадзеншчыны вывучаюць мікра-гісторыю



Больш за 150 старых фотаздымкаў польска-беларускага памежжа прывезлі ў Беласток 15 маладых палякаў з Беларусі. Фота з’явяцца на старонцы albom.pl.

?????????????

Візіт у сталіцу Падляшша – гэта ўжо другі крок па вывучэнню гісторыі памежжа, бо летась моладзь вандравала па Гарадзеншчыне, і сабрала каля 2000 здымкаў. Здымкі разам з гісторыямі пра іх былі выдадзены ў Польшчы ілюстраваным альбомам.

Кажа Уршуля Дамброўская з Таварыства культурнай адукацыі „Widok”:

– Майстар-класы мы праводзім упершыню. Малая каманда, мы ездзілі ў шасцёх, зразумела не шмат можа зрабіць. Мы вырашылі прыцягнуць да гэтай працы большую каманду. Зразумела, што лепей гэта зробяць людзі, якія маюць сем’і, якія міаюць кантакты ў Беларусі, могуць пашукаць зборы сярод сваіх знаёмых. Мы не памыліліся, людзі прывезлі вельмі файныя фотаздымкі.

Арганізатары спадзяюцца, што вывучэнне беларуска-польскага памежжа будзе працягвацца праз далейшыя падобныя праекты. Сустрэчу прафінансавала МЗС Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя