Памёр самы багаты паляк



Ва ўзросце 65 гадоў памёр самы багаты паляк Ян Кульчык.  Пра смерць бізнесоўца паведаміла прэсавая сакратарка кампаніі Kulczyk Investments Марта Высоцка-Антонсэн, паведамляе polska.newsweek.pl .

635737591609631150

Ян Кульчык быў уласнікам прадпрыемства Kulczyk Holding, шмат гадоў займаў першае месца у рэйтынгу самых багатых палякаў, быў сузаснавальнікам Польскай Рады Бізнесу.

Кульчык займаўся энергетыкай у Польшчы і краінах-суседзях, ягоная кампанія планавала вялікі інвестыцыйны праект у энергетычным сектары Беларусі. Як сцвярджае Bloomberg, ён планаваў пабудаваць у Зэльве электрастанцыю магутнасць 1.000 МВт. Кошт праекта ацэньваўся ў 1,5 млрд. еўра (2,1 млрд. долараў), але ад праекта адмовіўся з-за неспрыяльнага палітычнага клімату ў краіне.

Фота PAP