Партрэты з вінілавых кружэлак



Як можна пераўтварыць старыя вінілавыя кружэлкі ў мастацтва? Беластоцкі асяродак культуры зладзіў мастацкую выставу работ маладой мастачкі Агі Крысюк. Партрэты сусветнай славы рок-музыкаў яна зрабіла, выкарыстоўваючы як матэрыял вінілавыя кружэлкі. Гаворыць супрацоўніца Беластоцкага асяродка культуры Анна Лушынская.

– Гэта першая аўтарская выстава Агі Крысюк. І для нас было важна зрабіць такую выставу, бо на ём мы можам пабачыць партрэты вядомых, культавых асобаў з вінілавых кружэлак.

Мастацкія работы Агі Крысюк былі прэзентаваныя таксама на сумесных выставах на фестывалі “З вясковага панадворка” ці на міжнародным музычным мерапрыемстве “JAZZ BEZ”. Адкрыццё выставы ў Беластоцкім асяродку культуры 6 лістапада ў 18.00.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота bok.bialystok.pl