Партыя «Kukiz’15» хоча рэферэндуму ў справе імігрантаў



Польшча не павінна прымаць імігрантаў, лічыць падляшскі дэпутат партыі «Kukiz’15» Адам Андрушкевіч.

Паводле яго трэба арганізаваць агульнанацыянальны рэферэндум у справе імігрантаў і пачуць волю народа. Як падкрэсліў Адам Андрушкевіч партыя «Kukiz’15» ужо 2 месяцы збірае подпісы за правядзенне такога рэферэндуму.

2016-03-24_leaniuk_andruszkiewicz

У сувязі з тэрактамі ў Бруселі дэпутат партыі Кукіза апелюе да польскага ўраду адкінуць планы пасялення імігрантаў у Польшчы, асабліва на Падляшшы.

— Гэта паказвае, што людзі, якія прыходзяць да нас з Паўночнай Афрыкі, вельмі небяспечныя. Мы лічым, што нельга згаджацца на дыктат Еўразвязу, бо бяспека грамадзянаў Польшчы — найважнейшая. Таму мы намаўляем урад Права і справядлівасці, каб яны спынілі любыя перамовы па гэтым пытанні і зрабілі стаўку на бяспеку палякаў.

Каб правесці рэферэндум патрэбныя паўмільёна подпісаў. Сябры партыі сабралі ўжо 200 тысяч подпісаў, у тым ліку 5 тысяч на Падляшшы.

 

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя