Пасол Польшчы прысутнічаў на асвячэнні надмагілляў Каталіцкіх могілак Берасця



Асвячэнне надмагілляў і невялікая экскурсія адбылася на Каталіцкіх могілках Берасця.

10

Нягледзячы на тое, што некропаль ХІХ стагоддзя, што месціцца па вуліцы Пушкінскай, мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўваецца дзяржавай, некаторыя з тамтэйшых надмагілляў патрабавалі аднаўлення.

Кажа пасол Рэспублікі Польшча ў Менску Конрад Паўлік:

– Я вельмі рады, што прысутнічаю сёння на ўрачыстым мерапрыемстве асвячэння грамадзянскіх і ваенных надмагілляў, якія былі адрэстаўраваныя за кошт сродкаў Польскага Сенату і Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча.

Сярод прысутных на мерапрыемстве былі прадстаўнікі дыпламатычных місіяў, мясцовых уладаў, духавенства і польскай нацыянальнай меншасці. Апроч рэкансрукцыі надмагілляў, з фінансавай дапамогай Рэспублікі Польшча, была падрыхтавана і выдадзена брашура аўтарства краязнаўцы Івана Чайчыца па гісторыі некропалю.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота аўтара.

Цалкам гук слухайце ў далучаным аўдыёфайле.