Патрыярх Антыёхіі і ўсяго Усходу наведаў манастыр у Супраслі



У апошні дзень візіту ў Польшчы патрыярх Антыёхіі і ўсяго Усходу Іаан Х наведаў праваслаўны манастыр у Супраслі.

SAM_3328

Пасля кароткай малітвы ў царкве Дабравешчання Багародзіцы патрыярх Іаан Х звярнуўся з просьбай да прыбылых вернікаў маліцца за мір у Сірыі:

– Успамінайце ў сваіх малітвах Сірыйскую зямлю, якая перажывае зараз складаныя хвіліны.

Вернікі:

– Нельга адмаўляць людзям, у якіх бяда. У нас таксама было бежанства.

– Трэба ім дапамагаць, каб маглі яны знайсці ў нас падтрымку і жыць спакойна. І маліцца так, як мы, праваслаўныя людзі, молімся.

– Усе мы людзі і верым у аднаго і таго ж Бога, толькі адныя называюць яго Алах, а другія – Пан Бог.

Панядзелак – гэта апошні дзень візіту ў Польшчу патрыярха Антыёхіі і ўсяго Усходу.

SAM_3330

SAM_3331

Іаан Х, які прыехаў з ахопленай вайною Сірыі, наведаў Святую гару Грабарку, Люблін, Гайнаўку, Белавежу ды Беласток.

SAM_3335

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Супрасль

Фота аўтара