Пацярпелыя ад непагадзі атрымаюць кампенсацыю



Пацярпелыя ў час чацвярговай буры на Падляшшы могуць падаваць заяўкі на кампенсацыю.

5767196955510_o,size,969x565,q,71,h,b96f2f

Ваяводская ўправа пачынае кампанію выплачвання грошай cем’ям і адзінокім гаспадарам, чые дамы былі пашкоджаныя. Велічыню кампенсацыі вызначаць працаўнікі гмінных асяродкаў сацыяльнай дапамогі. Пацярпелыя павінны складаць заявы мясцовым уладам, якія звернуцца ва ўправу, – кажа ваявода Багдан Пашкоўскі:

– Гэтая дапамога найперш адрасаваная асобам, у якіх былі моцна пашкоджаныя дамы.  

Кампенсацый могуць дамагацца земляробы, чые машыны, жывёлы або пасадкі былі знішчаныя. Як паведаміла прэс-сакратарка падляшскага ваяводы Анна Ідзькоўская, няма тэрміну падачы заявак на кампенсацыі за знішчэнне маёмасці. Многія гаспадары занятыя найперш ліквідацыяй наступстваў віхуры, таму ваявода прыме кожную заяўку.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота poranny.pl