Пажар у падгайнаўскай вёсцы, ёсць загінулыя



Двое чалавек загінула ў пажары драўлянага дома ў падгайнаўскай вёсцы Хлявішчы, што пры мяжы з Беларуссю.

57fe0425d3ac8_p

Пажар заўважыў ранкам патруль Падляшскай памежнай аховы. Калі пажарнікі прыехалі на месца, дом ужо дагараў. Гаворыць прадстаўнік гайнаўскай пажарнай аховы Міхал Смык:

– Нас паінфармавалі каля 9-ай гадзіны супрацоўнікі памежнай службы, якія патрулявалі на той тэрыторыі. На пачатку былі задзейнічаны 3 атрады, агулам працавала 5 пажарных атрадаў. Дом быў драўляны, таму вельмі пашкоджаны. Пасля тушэння пажару ў час агляду папялішча былі знойдзены 2 целы.

Пажарнікі знайшлі на месцы пажару 2 абвугленыя целы. Асобы пацярпелых пакуль не вядомы. Прычыны пажару высвятляе паліцыя.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота wspolczesna.pl