Пенсіянеры ў Бельску Падляшскім —“Маладыя духам”



Музычныя і абрадава-тэатральныя калектывы, дэкламатары і народныя майстры – але толькі і выключна пенсіянеры – прэзентавалі сябе ў Бельскім доме культуры ў час  Мастацкіх сустрэч пад назвай “Маладыя духам”.

“Супольна з Галінай Савін мы вырашылі, што нашым пенсіянерам патрэбнае адмысловае мерапрыемства, якое будзе засяроджанае на актыўных пасля 60-дзясяткі асобах” – кажа кіраўнік калектыву беларускай песні “Васілёчкі” Ніна Бялецкая:

— Гэта яшчэ такая вузкая імпрэза, а мне здаецца на наступны год адклікнуцца таксама і іншыя. Бо гэтае мерапрыемства не для адных толькі беларусаў, тут кожны можа паказацца. Старэйшых людзей, якія маюць здольнасці вельмі шмат, але ніхто не ведае, што яны такія. 

Мастацкія сустрэчы “Маладыя духам” прайшлі ў рамках праекту “Культурны цягнік – прыпынак Бельск-Падляшскі”, які рэалізаваўся Бельскім домам культуры.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя