Песенны фестываль «Гродна-Беласток»



У Беластоку адбыўся 21 фестываль польскай і беларускай песні «Гродна-Беласток».

DSC08736

На сцэне ў парку Плянты выступілі прадстаўнікі беларускай меншасці на Падляшшы і польскія калектывы з Беларусі. Фестываль ужо васямнацць гадоў адбываецца папераменна ў Беластоку і Гародні,” –  кажа суарганізатар Васіль Сегень з Беларускага грамадска-культурнага таварыства:

– Галоўная задума – паказаць беларускую культуру Польшчы беларусам і палякам Беларусі, і нашай публіцы – у першую чаргу беларусам Польшчы – польскую культуру на Гродзеншчыне, на Беларусі. Вось гэтая ідэя здзяйсняецца ўжо 21 год і рэалізуецца на сцэне.

Апрача выступаў калектываў з Польшчы і Беларусі наведвальнікі фэста мелі магчымасць сустрэцца з беларускімі пісьменнікамі – такімі як Віктар Швед ці Міра Лукша. Удзельнікаў чакалі таксама выстаўкі-кірмашы народнага рукадзелля.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўатара