Польшча адзначае 36-ую гадавіну падпісання Жнівеньскіх пагадненняў



У гадавіну падпісання Жнівеньскіх пагадненняў 1980 г. прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі ўсклаў вянок да помніка «Салідарнасці» ля касцёла св. Казіміра.

У 1981-ым, на месцы яшчэ недабудаванага касцёла, капелан беластоцкай «Салідарнасці» Вітальд Петкун праводзіў набажэнствы за вольнасць і росквіт Айчыны.

— Гэта сімвалічны дзень, які паклаў пачатак пераменам. Вядома, з пэўнымі перапынкамі і перашкодамі, але нягледзячы ні на што дзень 31 жніўня — вельмі сімвалічны дзень у справе змагання за польскую незалежнасць.

Жнівеньскія пагадненні былі падпісаныя 31-га жніўня 1980 года ў Гданьску Лехам Валэнсай і ўрадам ПНР і прадугледжвалі легалізацыю незалежных прафсаюзаў ды паляпшэнне варункаў працы. Лічыцца, што з гэтага пачаліся перамены ў бок вольнасці ў Польшчы.

Станіслаў Раманчук, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток