Польшча – на парозе прэзідэнцкіх выбараў



Падляшша наведаў кандыдат на пасаду прэзідэнта Польшчы, старшыня кангрэсу “Новых правых сілаў”, еўрадэпутат Януш Корвін-Міккэ.

DSC_2704

“Яшчэ пяць гадоў таму я гаварыў, што Беларусь і Расею не спалучаюць ніякія супольныя інтарэсы,” – сказаў палітык на выбарчых сустрэчах у Гайнаўцы і Бельску-Падляшскім:

– Яшчэ пяць год таму я казаў, што Беларусь і Расея – розныя краіны з рознымі інтарэсамі. На мяне глядзелі як на вар’ята. Бо Лукашэнку трактавалі як стаўленіка Масквы. Але Беларусь мае іншыя інтарэсы, Лукашэнка зараз баіцца таго, што Расея пайшла на Украіну, а пасля можа напасці і на Беларусь.

Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы пройдуць 10-га траўня. Сярод галоўных прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта – дзейны прэзідэнт Браніслаў Камароўскі ды прадстаўнік апазіцыйнай партыі “Закон і справядлівасць” Анджэй Дуда.

Зыходзячы з апошніх сацыялагічных апытанняў, не выключаны другі тур выбараў.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара