Польшча плануе змяніць правілы транзіту



Рыхтуюцца змены, якія тычацца міжнародных грузаперавозак на тэрыторыі Польшчы. Пра гэта паведаміў у Беластоку віцэ-міністр інфраструктуры і будаўніцтва Ежы Шмідт.

Міністэрства ў гэтым месяцы пачне працу над электроннай сістэмай праверкі дазволаў, якія выдаюцца грузавым аўтамабілям з краін, якія не ўваходзяць у Еўразвяз. Як адзначыў віцэ-міністр, цяперашняя сістэма дазваляе перавозчыку выкарыстоўваюць дазволы – паўторна:

— Гэта будзе сканаванне дазволаў і паўаўтаматычная сістэма, што дазволіць нам перш за ўсё рэальна і хутка праверыць, ці дазвол, які атрымаў перавозчык, што ўязджае ў Польшчу з іншай краіны, не быў ужо скасаваны і ці не быў ужо раней выкарыстаны іншым перавозчыкам. 

Гэта не ўсе змены, якія плануе ўвесці польскі ўрад у дачыненні да транзіту праз тэрыторыю краіны. Міністэрства інфраструктуры і будаўніцтва рыхтуе закон, які будзе тычыцца кантролю за транзітам небяспечных матэрыялаў і акцызных тавараў, напрыклад, паліва.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя