Польска-беларускую мяжу будуць ахоўваць дроны



Польшча ўзмацняе назіранне за сваёй усходняй мяжой, якая адначасова з’яўляецца знешняй мяжой Еўразьвязу, з-за магчымага наплыву мігрантаў з краін Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Пра гэта паведамляе Польскае агенцтва друку (РАР) са спасылкай на Галоўную камендатуру Памежнай службы Польшчы.

fc6ed1faa2e44b8ffc91

 

Кошт новага абсталявання, закупленага для памежнікаў, складае 100 млн злотых (каля 25 млн еўра). Польскія памежнікі будуць таксама карыстацца беспілотнымі лятальнымі апаратамі (БЛА).

Для аховы мяжы з Расеяй, Беларуссю і Украінай будзе закупленая сучасная тэхніка, сродкі на якую выдзеліў Фонд знешніх межаў ЕЗ. Сучасныя БЛА дазваляюць весці назіранне за мяжой у любы час дня і пры любым надворʼі.

Польскае Радыё