Польская памежная служба святкуе 25-годдзе



На Падляшшы з гэтай нагоды павышэнні ў званні з рук віцэ-міністра ўнутраных спраў Польшчы Яраслава Зелінскага атрымалі 197 памежнікаў.

У час юбілейнай урачыстасці ў Оперы і філармоніі адзнакі за заслугі для Падляшскага аддзела памежнай службы атрымалі самаўрадаўцы. Вылучэнне атрымала таксама войт гміны Бельск Падляшскі Раіса Раецкая, якая хваліць супрацу з памежнай службай.

— Яны выконваюць вельмі важную ролю на тэрыторыі нашай гміны, бо паводле сваіх кантрольных функцыяў яны сочаць за тым, што адбываецца ў нашай гміне. Мы вядзем такую з імі інфармацыйную супрацу: сустрэчы моладзі з прадстаўнікамі памежнай службы, розныя паказы і таксама фінансава дапамагаем. 

 

Памежная служба была створана ў 1991 годзе і замяніла войскі аховы памежжа. Падляшскі аддзел памежнай службы ў Беластоку адказвае за ахову між іншым беларуска-польскай мяжы і за памежныя пераходы ў Кузніцы, Баброўніках, Палоўцах ды Семяноўцы.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток