Польская сетка АЗС вучыць персанал абслугоўваць ваенную тэхніку



Персанал АЗС канцэрна «Orlen» праходзіць навучанне па экстранай запраўцы ваенных транспартных сродкаў, як паведамляе польскае выданне «Nasz Dziennik». Супрацоўнікі павінны ўмець абслугоўваць ваенны транспарт у надзвычайных сітуацыях бясплатна і без чаргі.

Міністэрства абароны Польшчы пакуль не дае каментароў па колькасці задзейнічаных у вучэннях.

Нагадваем, што ў аўторак міністр абароны Польшчы Томаш Семоняк заявіў пра тое, што рэгулярныя вучэнні Расеі ў польскіх межаў праводзяцца з парушэннем міжнароднага заканадаўства і носяць правакацыйны характар.

Паводле выдання «Nasz Dziennik»

Фота moto.wp.pl