Польскія мытнікі выкрылі чарговую кантрабанду з Беларусі



Кантрабанду ў 6 тысяч пачак беларускіх цыгарэт перанялі мытнікі на памежным пераходзе ў Кузніцы. Нелегальны тавар вартасцю 72 тысячы знайшлі ў падлозе міні-буса на беларускіх рэгістрацыйных нумарах.  Белы «Форд Транзіт», які перасякаў беларуска-польскую мяжу, выклікаў падазронасць функцыянераў, кажа Мацей Чарнэцкі з прэс-службы падляшскіх мытнікаў.

— Пры праверцы Форда, за стырном якога сядзеў 44-гадовы грамадзянін Беларусі, мытнікі знайшлі, што у машыне адмыслова пераробленая, падвоеная, падлога. У сховішчы, прыстасаваным для кантрабандных цыгарэтаў, агулам знаходзілася 6 тысяча пачак цыгарэтаў прыблізны рынкавы кошт якіх складае каля 72 тысячы злотых.  

Супраць кіроўцы мытная служба распачала справу, у яго таксама канфіскавалі не толькі нелегальны тавар, але і машыну.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя