„Попел і памяць. 1946” у беластоцкім драмтэатры



Тэатр „Чрэво”, які вядомы пастаноўкамі на беларускай гаворцы, рыхтуе чытанні ўспамінаў людзей перажыўшых пацыфікацыю вёсак на Падляшшы атрадам Рамуальда Райса „Бурага”.

У чытаннях „Попел і памяць. 1946” апрача ўспамінаў сведкаў будуць прадстаўлены фрагменты інфармацыі Інстытута нацыянальнай памяці адносна гэтых здарэнняў, кажа заснавальніца тэатра „Чрэво” Яанна Троц:

– Будзем чытаць фрагменты гэтай інфармацыі, бо там вельмі многа, можна чытаць і чытаць. Разам з фрагментамі будзем чытаць успаміны людзей, якія перажылі гэтую пацыфікацыю. Успаміны выйшлі ў “Ніве” ў 1990-х гадах.   

Чытанні „Попел і памяць. 1946” адбудуцца ў пятніцу 12-га лютага ў Беластоцкім драматычным тэатры імя Аляксандра Вянгеркі. Пачатак а 19-й гадзіне. Пасля чытанняў пройдзе дыскусія з удзелам беларускіх гісторыкаў Славаміра Іванюка і Алега Латышонка.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя