Пошукі супольных культурных каранёў



Навукоўцы з Беларусі і Польшчы сустрэліся на міжнароднай навуковай канферэнцыі ў Сувалках. Мерапрыемства прайшло пад загалоўкам “Пошукі супольных культурных каранёў Польшчы і Беларусі”.

DSC00261

У час канферэнцыі прагучалі даклады пра супольных пісьменнікаў для абодвух краінаў. Як падкрэслівае доктар Гражына Харытанюк-Міхей, памежжа – гэта адзіны культурны рэгіён:

– Гэта і супольныя традыцыі, і супольная культура і нават супольная геаграфія.

Міжнародная навуковая канферэнцыя “Пошукі супольных культурных каранёў Польшчы і Беларусі” была зладжаная Дзяржаўнай вышэйшай школай імя Эдварда Шчэпаніка ў Сувалках.

DSC00268

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Сувалкі

Фота аўтара