Пра польскую салідарнасць з венгерскай рэвалюцыяй 1956 года



Адмысловую выставу, прысвечаную польскай салідарнасці з удзельнікамі венгерскага паўстання 1956 года, гэтымі днямі можна пабачыць перад уваходам у галоўны корпус Беластоцкага ўніверсітэта.

У кастрычніку 1956-га ў Польшчы быў арганізаваны збор донарскай крыві, якую затым адпраўлялі ў Будапешт. А таксама па ўсё Польшчы праходзіў збор грошай, медыкаментаў, прадуктаў харчавання і адзення.

Венгерская рэвалюцыя 1956 года — агульнанацыянальнае паўстанне супраць таталітарнага камуністычнага кіраўніцтва Венгерскай Народнай Рэспублікі і ваеннай прысутнасці СССР на тэрыторыі краіны, якое працягвалася з 23 кастрычніка да 10 лістапада 1956 года.

Больш за 2500 венграў і 700 салдат СССР былі забітыя, а 200 тысяч жыхароў Венгрыі былі вымушаны пакінуць краіну. Пасля гэтага на працягу некалькі месяцаў працягваліся масавыя арышты і даносы. Да студзеня 1957 года новы ўрад, усталяваны СССР, задушыў усю грамадскую апазіцыю.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Васіля Кроквы