Прадпрымальнікі Падляшша атрымаюць датацыі



Прадпрымальнікі з падляшскіх гмінаў, якія знаходзяцца на абшары „Натура-2000″, могуць атрымаць датацыі на развіццё дзейнасці. Рэгіянальная аперацыйная праграма Падляшскага ваяводства прадугледжвае  каля 60 мільёнаў злотых датацыі. Як падкрэслівае віцэмаршалак Падляшскага ваяводства Мацей Жыўна, конкурс мае паспрыяць стварэнню новых месцаў працы.

– Датацыі будуць накіраваныя на развіццё, для пошуку новых вытворчасцяў, больш экалагічных, больш сучасных. Мы з’яўляемся ваяводствам, якое робіць ухіл на экалогію. Мы бачым у нашай прыродзе патэнцыял.

Малыя прадпрыемствы могуць атрымаць датацыю да 70 %, сярэднія – да 60% вартасці праектаў. У рамках Рэгіянальнай аперацыйнай праграмы Падляшскага ваяводства 40 мільёнаў злотых было перададзена на рэстаўрацыю помнікаў культуры, гаворыць дырэктар РАППВ (Рэгіянальнай аперацыйнай праграмы Падляшскага ваяводства) Якуб Краўчук.  

– Урад ваяводства выбраў для дафінансаваня 13 праектаў на квоту больш за 35 млн злотых.

Падтрымку атрымалі перш-наперш дзейныя музеі і рыма-каталіцкія парафіі ў Падляшскім ваяводстве.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота wigry.org.pl