Прадстаўнікі беларускіх музеяў завіталі ў Бельск Падляшскі



Госці наведалі Музей у Бельскай Ратушы, а таксама Друні Агульна-адукацыйны ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча.

Сярод наведнікаў быў генеральны дырэктар Нацыянальнага музея ў Менску – Уладзімір Пракапцоў:

– Безумоўна, мы не маглі не прыехаць у Бельск-Падляшскі. Тут агульнаадукцыйны ліцэй з беларускай мовай навучання. Тут на працягу дзесяцігоддзяў не толькі вывучаецца і захоўваецца мова, але і беларуская нацыянальная культура.

 Сяргей Вечар, дырэктар музя Валенція Ваньковіча ў Менску:

– Мы былі ўражаныя тым, што пабачылі тут. Працу музею ў Бельску Падляшскім у плане вывучэння, збірання падляшскіх ручнікоў.

Беларускі музей у Бельску атрымаў ад Нацыянальнага музея ў Беларусі кнігі, прысвечаныя беларускім мастаком.

Падчас візіту абмеркавалі таксама супрацоўніцтва Музея ў Бельскай Ратушы з менскімі музеямі на наступны год.

У планах – адкрыццё выставы падляшскага ручніка ў Менску, і выставаў беларускіх творцаў ў Бельску Падляшскім, а таксама мастацкія майстар-класы.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя