Праграма польскага ўраду 500-плюс на прыкладзе Орлі



118 мільёнаў злотых трапіла да гэтага часу ў падляшскія сем’і у межах праграмы «500-плюс». Гаворка ідзе пра ініцыятыву польскага ўраду, у межах якой штомесяц выплачваюць на другое і чарговае дзіця па 500 злотых.

«У гімне Орля заявы на выплаты падалі 99 % сем’яў», — кажа кіраўнік мясцовага гміннага асяродка сацыяльнай дапамогі Марта Оса:

— На сённяшні дзень пададзена 136 заяваў, з якіх 99% было разгледжана пазітыўна. Мы выдалі больш за 300 тыс. злотых пачынаючы з красавіка. 

На гэты момант грашовую дапамогу ў межах праграмы «500-плюс» у гміне Орля атрымліваюць 213 дзяцей. Да гэтай пары не было інфармацыі пра неналежнае выдаткоўванне сродкаў на тэрыторыі гміны:

— Калі такі сігнал да нас дойдзе мы будзем мяняць рашэнне. Яны не атрымаюць грошай на рукі, толькі ім аплацяць рахункі ці пакупку вопраткі. 

Грошы на дзяцей гмінныя асяродкі сацыяльнай дапамогі выплачваюць з красавіка. Каб атрымаць грошы за тры папярэднія месяцы трэба падаць заяву на праграму «500-плюс» да заўтрашняга дня.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя