Прайшоў летнік „АБ-БЫ” для вучняў малодшых класаў



У Новым Ляўкове прайшоў летнік для дзетак ладжаны Аб’яднаннем у карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову „АБ-БА”.

Цягам некалькіх дзён, група дзетак пазнавала гісторыю, культуру ды прыроду гміны Нараўка. Летнік наведаў і Міхал Ксёнжэк – лаўрэат літаратурнай прэміі прэзідэнта Беластока імя Веслава Казанэцкага.

„Наш летнік гэта своеасаблівая школа”, – кажа арганізатарка Аліна Ваўранюк:

— Думаю, што мы забылі адну рэч у школе, якая па маю думку, найважнейшая: зрабіць так, каб дзецям хацелася вучыцца, абудзіць іхную цікавасць свету. Калі яны пачынаюць задаваць пытанні, калі гэта пачынае іх цікавіць, — няма нічога лепшага для настаўніка.

Яшчэ наперадзе летнік старэйшай групы вучняў з Пачатковай школы №4 у Беластоку, якія вывучаюць беларускую мову. Этнаграфічныя летнікі ладзяцца з 2004 г.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя