Працаваць у горадзе, а жыць – у вёсцы



На Бельшчыне ўсё больш людзей хоча працаваць у горадзе, але жыць у вёсцы. Прыкладам вёска Пілікі, што пад Бельскам-Падляшскім. Апошнім часам тут нават з’явілася патрэба пабудаваць пляцоўку для дзіцячых гульняў.

DSC_9710

“Многія перасяляюцца з Бельска ў навакольныя вёскі,” – кажуць мясцовыя жыхары:

– Пілікі знаходзяцца недалёка ад Бельска. Людзі ў Бельску працуюць, а тут жывуць. Пілікі – вёска, якая мае будучыню.

– Вёска жыве, шмат моладзі, дзяцей, ствараюцца новыя сем’і.

Дзіцячая пляцоўка паўстала дзякуючы намаганням саміх жыхароў, але пры падтрымцы ўладаў гміны Бельск-Падляшскі. У Піліках дзейнічае таксама добраахвотная пажарная дружына, якая вельмі заангажаваная ў грамадска-культурнае жыццё вёскі.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск-Падляшскі

Фота аўтара