“Праваслаўе ў паэтычным слове”



У Гайнаўскім доме культуры прайшла вечарына праваслаўнай паэзіі “Праваслаўе ў паэтычным слове”. Мерапрыемства было падвядзеннем вынікаў дэкламатарскага конкурсу праваслаўнай рэлігійнай паэзіі ў рамках Сустрэч з паэзіяй і прозай на мовах нацыянальных меншасцяў “Паэзія крыніц: культурная спадчына нацыянальных меншасцяў у літаратуры”. У конкурсе прымала ўдзел 150 дэкламатараў, сярод іх упершыню ўдзельнічала моладзь з Беларусі. Кажа настаяцель праваслаўнага прыхода святых Кірыла і Мяфодзія ў Ваўкавыску Аляксандр Юзва:

– Ад нашага прыхода прыехала пяць дзетак. Яны чыталі творы на беларускай, расейскай мовах. Таксама прыехала 4 дзетак з прыхода Благавешчання Прасвятой Багародзіцы ў Ваўкавыску. Будзем удзячны, калі польскія дзеткі прыедуць да нас, у Беларусь, бо мы таксама праводзім такі конкурс.

Гайнаўскі конкурс прайшоў 12 раз. Галоўным арганізатарам з’яўляецца метадыст навучання Божага закону Лілія Буслоўская.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка

Фота аўтара