Епіскап Сямятыцкі Юры асвяціў пажарнае абсталяванне



У Пілікі трапіла новае пажарнае абсталяванне. Пажарныя-добраахвотнікі з вёскі Пілікі, што ў гміне Бельск-Падляшскі, атрымалі новыя пажарныя самаходы з поўным абсталяваннем.

“Намагаемся, каб каманды пажарных-добраахвотнікаў у нашай гміне карысталіся, як мага сучасным абсталяваннем”, – кажа войт гміны Бельск-Падляшскі Раіса Раецка:

– У нас ёсць 16 добраахвотных пажарных, дзве моладзевыя каманды. Нашы пажарныя вельмі актыўна прымаюць удзел ва ўсіх падзеях, што адбываюцца на тэрыторыях гміны і не толькі гміны, маем тры адзінкі, якія далучаныя да краёвай сістэмы, і там яны прымаюць удзел у сапраўды вельмі цяжкіх акцыях, ратуюць жыцці.

Новае пажарнае абсталяванне асвяціў праваслаўны епіскап Сямятыцкі Юры.  Закуп прафінансаваны польска-беларускай праграмай “Супольна ахоўваем Белавежскую пушчу”.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя