Праваслаўныя адзначаюць дзень святых Кірыла і Мяфодзія



Сёння, 24 траўня, Праваслаўная Царква ўшаноўвае памяць святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія, настаўнікаў  славянскіх. Яны зрабілі  пераклад кніг Святога Пісання з грэчаскай на славянскую мову, а таксама пераклалі літаратуру, неабходную для ажыццяўлення набажэнстваў.

DSC_3714

Гэты дзень вельмі святочна адзначаецца ў Пакроўскай царкве ў Бельску-Падляшскім.

Кажа яе настаяцель айцец Ян Шмыдкі:

– Гэтая царква шэсць гадоў таму была асвечана ў памяць Святых Кірыла і Мяфодзія. Таму гэты дзень у нашым прыходзе з’яўляецца асаблівым. Мы мусім берагчы і надалей развіваць культуру, якую прынеслі на нашую зямлю Святыя браты Кірыл і Мяфодзій.

Багаслужбу правёў епіскап Сямятыцкі Юры. Асвяціў ён таксама крыж, які будзе ўсталяваны на званніцы, якая будуецца пры царкве.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара