Праваслаўныя Падляшша адзначаюць Успенне праведнай Ганны



7 жніўня праваслаўныя вернікі Падляшша адзначаюць дзень Успення праведнай Ганны.

На Падляшшы самым важным месцам з’яўляецца Старакорнін. Тут праходзяць самыя ўрачыстыя святкаванні ў гонар жанчыны, якая нарадзіла Божую Маці.

“Старакорнінская царква – гэта месца, дзе стагоддзямі людзі прыносілі свае малітвы”, – кажа настаяцель айцец Мікалай Маркевіч:

– Хто прыходзіць да праведнай Ганны, таго яна таксама пакрывае сваім пакрывалам, радуецца, што мы збіраемся, што наша вера яшчэ “возгораецца”.

 Святкаванні пачаліся 6 жніўня ўвечары.

Галоўная святочная літургія ў Старакорніне праходзіла 7-га жніўня з ўдзелам Мітрапаліта Варшаўскага і ўсёй Польшчы Сава.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя