Праваслаўныя святкуюць Нараджэнне Святога Іаана Хрысціцеля



Сёння, 7 ліпеня, Царква святкуе Нараджэнне Святога Іаана Хрысціцеля – гэта апошні прарок Старога і Новага запавета. Ён ахрысціў у водах Іардана Ісуса Хрыста.

DSC_6528

“Гэта нашае храмавае свята,” – кажа айцец Яўген Сушч, настаяцель праваслаўнага прыхода  Нараджэнне Святога Іаана Хрысціцеля ў Пасынках:

– Молімся святому прароку, ахоўніку нашага прыхода, нашай зямлі, на якой мы жывем. Молімся, каб ён ніколі не пакідаў нас, каб бараніў нашу зямлю, нашу царкву, нашыя сем’і.

Хаця свята выпала на чацьвер, у Пасынках сабралася шмат вернікаў.

DSC_6569

Некаторыя прынеслі з сабой зёлкі, якія асвяшчаліся святарамі. Паводле народнай традыцыі, яны  маюць сілу зберагаць ад зла ды дапамагаць у хваробах.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара