Прэмія маршалка – за дасягненні ў галіне культуры



У Цеханоўцы, што на Падляшшы, прызначылі штогадовыя ўзнагароды ў галіне мастацкай творчасці, папулярызацыі і аховы культуры. Прэмію маршалка Падляшскага ваяводства атрымаў у тым ліку этнограф музея ў Цеханоўцы Антон Масевіч, які родам з Гарадзеншчыны.

dsc05272

Масевіч праз дзесяцігоддзі ахоўваў ад забыцця матэрыяльныя здабыткі народнай культуры, польскай і беларускай. Цяпер этнограф на пенсіі, аднак, як сам кажа, увесь час дапамагае ў пабудове мясцовага музея сельскай гаспадаркі.

– Гэтая ўзнагарода –  падсумаванне  майго жыцця. Я шмат часу прысвяціў гэтаму музею.

Сёлета журы ўзнагароділа пяць асобаў. Узнагароду атрымалі таксама народны спявак Збігнеў Насядка, кампазітар Ежы Максымюк, літоўская аніматарка культуры Аста Печуліс і дырэктар народнага ансамбля “Ломжа” Казімеж Пувчыньскі. Кожны лаўрэат атрымаў статуэтку і шэсць тысяч злотых. У мінулым прэмію маршалка атрымлівалі падляшскія беларусы – паэтка з Бельска Надзея Артымовіч, вядомы мастак Лявон Тарасэвіч ды этнограф і кіраўнік Музея малой бацькаўшчыны ў Студзіводах Дарафей Фёнік.

dsc05179

dsc05180

 

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара