Прэс-тур для беларускіх журналістаў у крамы Чарнігава



Большасць вялікіх супермаркетаў украінскага Чарнігава разлічана на беларускага пакупніка. Пастаянныя зніжкі на тавары, розныя акцыі, каб прывабіць беларусаў ездзіць па закупы – гэта толькі пачатак станоўчага іміджу гораду. Летась колькасць беларусаў, што прыязджалі па закупы ва Украіну, значна зменшылася. Аднак, каб змяніць сітуацыю, для беларускіх СМІ былі арганізаваны розныя сустрэчы і прэс-туры. Пра сітуацыю распавядае ўпраўляючы адным з гандлёвых цэнтраў Чарнігава Раман Мех:

– Мы вельмі разлічваем на беларускіх пакупнікоў, бо ведаем, што іх дастаткова шмат прыязджае ў Чарнігаў, і нават у Кіеў ездзяць. Многія арандатары задаюць пытанне: а беларусы будуць да вас ездзіць? Канешне будуць. Таму што беларускага пакуніка, на наш погляд, не падманеш. Нельга сказаць: вось мы такія прыгожыя, прыязджайце. Ён прыедзе, паглядзіць, і мы ўпэўнены, што пабачыць добрыя крамы, якія ім спадабаюцца, з добрым асартыментам, з добрымі цэнамі.

Адмыслова, каб прывабіць беларускага пакупніка едзіць у Чарнігаў, каля гандлёвага цэнтру быў арганізаваны бесплатны канцэрт гурта Brutto, на які апрача мясцовых жыхароў завіталі і беларускія фанаты гурта.

Беларускае Радыё Рацыя