Прэзідэнт Польшчы наведаў Падляшша (абноўлена)



Першым пунктам візіту было наведванне праваслаўнага сабору святой Тройцы, дзе кожны год праходзіць фестываль царкоўнай музыкі, над якім прэзідэнт трымае патранат. У храме прэзідэнт укленчыў перад іканастасам, памаліўся і паставіў сьвечку.

dsc_3516

dsc_3517

dsc_3518

Тут адмыслова для прэзідэнта быў падрыхтаваны кароткі канцэрт царкоўнай музыкі.

dsc_3519

Пасьля прэзідэнт наведаў каталіцкі касьцёл Узвышэння Крыжа. Абедзьве сустрэчы ў храмах былі закрытыя для СМІ.

dsc_3537

У гайнаўскім амфітэатры прэзідэнт сустракаўся з жыхарамі горада. Тут ён адзначыў, што Гайнаўка – гэта прыклад таго, як добра суіснуюць ў Польшчы розныя народы і розныя рэлігіі.

dsc_3545

– Я сардэчна ўдзячны вам за тое, што вы на гэтай зямлі, якая традыцыйна звязаная з Польшчай, разам жывяце, і хоць найчасцей з’яўляецеся людзьмі розных веравызнанняў, аднак вы – суседзі і браты, хоць прадстаўнікі розных народаў. Бо ў Гайнаўцы жывуць як палякі, так і беларусы. Вы развіваеце тут сваю культурную тоесносць, сваю мову. 

Закрануў ён таксама пытанне навучання беларускай мовы беларускай нацыянальнай меншасцю ў Польшчы. Кажа прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда:

– Вельмі цешуся, што ў школах праводзяцца заняткі і на беларускай мове, што польская дзяржава спрыяе гэтаму і дзякуючы гэтаму дазваляе беларусам культываваць свае нацыянальныя традыцыі. Дзякую вам, што ўсе разам мы з’яўляемся грамадзянамі нашай цудоўнай Рэчы Паспалітай!

https://youtu.be/2I6limH3sxA?t=4s

 

У Гайнаўцы беларуская мова выкладаецца на некалькіх адукацыйных пляцоўках – з дзіцячага садка па ліцэй. Прэзідэнт Дуда ў сваім выступленні таксама нагадаў пра гайнаўскі Музей і Асяродак беларускай культуры.

Падчас сустрэчы з жыхарамі Гайнаўкі прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда закрануў таксама пытанне аховы Белавежскай пушчы. “Галасы, якія гавораць, што раён Белавежскай пушчы трэба закрыць, бо тут ёсьць нацыянальны парк, што патрабуе аховы – гэта тыя галасы, якія сьпіхваюць Гайнаўку і ўвесь павет да свайго роду запаведніка. Так быць не мусіць, сказаў прэзідэнт ў Гайнаўцы:

–  Безумоўна, Пушчу трэба ахоўваць. Безумоўна, трэба шанаваць тое, што робіць кіраўніцтва Нацыянальнага парку. Але нельга забывацца пра тое, што тут жывуць людзі, якія не заўсёды ў стане выжыць толькі за кошт турыстыкі. Гэта рэгіён, дзе мусіць праводзіцца нармальнае жыццё. 

На сцэне прывітаў прэзідэнта бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак. Пасля прэзідэнт Анджэй Дуда звярнуўся да сабраных з амаль 30-хвілінным выступленнем.

dsc_3540

Пасля прэзідэнцкай прамовы жыхары мелі розныя меркаванні:

– З гэтага выступлення вынікае, што прэзідэнт цікавіцца нашым рэгіёнам. Прэзідэнт і ўрад неабыякавыя.

– Прэзідэнт вельмі дбае пра наш край.  Гэта такі давер да нас. 

– Мне ён нават руку паціснуў! Стаяла, змокла, але дачакалася. 

– Занадта хваліўся сваёй праграмай. Абяцаў ён шмат, але дзе вынікі?

Пасля сыходу са сцэны Дуда не адразу падаўся ў Сямятычы на чарговую сённяшняю сустрэчу. Ён асабіста прывітаўся са сваімі прыхільнікамі, якія нягледзячы на дождж чакалі ў чарзе.

dsc_3558

Пасля Гайнаўкі прэзідэнцкая калона накіруецца ў Сямятычы, дзе чакаецца сустрэча з жыхарамі ў спартовай зале па вуліцы Сьвентаянскай.

Сямятычы прэзідэнт Польшчы наведае па запрашэнні старасты Яна Залеўскага.

* * *

Размовы з прадстаўнікамі мясовых уладаў, але перадусім сустрэчы з жыхарамі. Такая галоўная мэта сённяшняга візіту прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды на Падляшша.

Warszawa, 19.11.2014. Kandydat PiS na prezydenta Andrzej Duda, podczas konferencji prasowej przed siedzibą Państwowej Komisji Wyborczej w Warszawie, 19 bm. Andrzej Duda wystosował apel do prezydenta Bronisława Komorowskiego o to, aby zwrócił się do prezesów TK, SN i NSA, by wystąpili z wnioskami o odwołanie członków PKW. (mgo) PAP/Marcin Obara ***Zdjęcie do depeszy PAP pt. Duda (PiS) do prezydenta: członkowie PKW powinni zostać odwołani***

Гайнаўку прэзідэнт Польшчы наведае па запрашэнні бургамістра Ежы Сірака, які напярэдадні візіту падзяліўся магчымымі тэмамі для размовы:

– Сёння прэзідэнт Анджэй Дуда наведае наш горад. Гэта будзе нагодай для сустрэчы з прадстаўнікамі самаўрада, абмену поглядамі датычна розных спраў. Я магу казаць толькі за сябе. Вядома, хацеў бы звярнуць увагу на патрэбу ў гарманічным развіцці рэгіёна Белавежскай пушчы па зразумелых усім прычынах, а таксама я хацеў бы папрасіць прэзідэнта падтрымаць нашыя дзеянні ў межах рэалізацыі праграмы па развіцці рэгіёна Белавежскай пушчы.

У Гайнаўцы Анджэй Дуда пазнаёміцца з праблемамі жыхароў, сярод іншага з магчымасцямі развіцця рэгіёна Белавежскай пушчы. Кажа стараста Гайнаўскага павета  Міраслаў Раманюк:

Мы падрыхтаваныя да развіцця, маем падрыхтаваную праграму. І прэзідэнт гэтыя пытанні можа дапамагчы вырашыць, то бок, фінансава паспрыяць у рэалізацыі запланаваных намі праектаў. Спадзяемся, што голас прэзідэнта можа быць каштоўным у гэтым пытанні. А ў гэтай праграме прадстаўлены розныя праекты – і сацыяльныя, і эканамічныя.

А 16-ай гадзіне прэзідэнт Польшчы сустрэнецца з жыхарамі Гайнаўкі ў гарадскім амфітэтры.

З Гайнаўкі Анджэй Дуда накіруецца ў Сямятычы, дзе а 18-ай гадзіне ў спартыўнай залі, што па вуліцы Свентаяньска, сустрэнецца з мясцовымі жыхырамі. Сямятычы прэзідэнт Польшчы наведае па запрашэнні старасты Яна Залеўскага.

Беларускае Радыё Рацыя