Прэзідэнт Польшчы не падтрымаў польскіх нацыяналістаў (абноўлена)



Марш у гонар выклятых жаўнераў у Гайнаўцы пройдзе без патранату прэзідэнта Польшчы.

prezydent_abviarzennie

Канцылярыя прэзідэнта Анджэя Дуды абвергла паведамленне арганізатараў маршу ў гонар выклятых жаўнераў пра ганаровы патранат прэзідэнта.

Запланаваны на 27 лютага гайнаўскі марш у гонар выклятых жаўнераў ладзіць „Нацыянальна-радыкальны лагер”.

10650030_443791309140067_7722345976447350471_n

На ўлётцы прысвечанай маршу змешчана выява Рамуальда Райса (псеўданім „Буры”), адказнага за забойствы і гвалт у адносінах да жыхароў беларускіх вёсак на Беласточчыне.

12733370_678681268940391_4952182718442052173_n

Супраць прэзідэнцкага патранату над маршам у Гайнаўцы выступіла партыя „Разам”, а таксама польскія публіцысты, сярод якіх Цэзары Гмыз з тыднёвіка „Do Rzeczy”.

Гэта не адпаведнае месца і час на правядзенне маршу ў гонар выклятых жаўнераў. Падляшскія сябры партыі „Разам” супраць маршу ў Гайнаўцы, адным з герояў якога мае быць асоба Рамуальда Райса псеўданім “Буры”.

Паводле Севярына Пракапюка з партыі “Разам”, “Буры” для мясцовай беларускай грамадскасці з’яўляецца сімвалам зверскіх забойстваў. Дата, якую абралі арганізатары маршу, трапляе на 70-ую гадавіну гэтак званага рэйду “Бурага”:

– Арганізатары хочуць стварыць пэўнае напружанне ў лакальнай супольнасці. Дата правядзення трапляе на 70-ую гадавіну тых трагічных падзей, што адбыліся на Падляшшы. Адным з галоўных герояў, якога шануюць арганізатары гэтага маршу, з’яўляецца Рамуальд Райс псеўданім “Буры”, які адказны за пацыфікацыю некалькіх праваслаўных вёсак, а таксама забойства 30-ці праваслаўных вазакоў у студзені-лютым 1946 года.

Арганізатарамі маршу з’яўляюцца „ONR” (Нацыянальна-радыкальнага лагер) і гайнаўскі радны Багуслаў Лабэндзкі з гістарычнага таварыства імя Дануты “Інкі” Седзікуўны. Марш пройдзе 27-га лютага ў Гайнаўцы.

Беларускае Радыё Рацыя