Прыходскія хоры выступілі ў Новым Беразове



У царкве Узнясення Гасподняга ў Новым Беразове прайшоў канцэрт прыходскіх вясковых хораў з праваслаўных прыходаў Гайнаўскай гміны. Выступіла 6 хораў.

dsc_2040

Кажа настаяцеля прыхода Узнясення Гасподняга ў Новым Беразове айца Яна Казімірука:

– Кожны хор, кожнае сяло мае сваю мелодыю. Усе добра выступілі. У нашых сёлах ужо менш насельнікаў, чым 10-20 ці 30 гадоў таму. Але гэта не значыць, што мы згубілі тое багацце, якое нашы продкі перадавалі ў літургічных і паралітургічных песнях.

Ідэя мерапрыемства належыць войту Гайнаўскай гміны Люцыне Смактуновіч. Мерапрыемства прайшло па благаслаўленні Мітрапаліта Варшаўскага і ўсёй Польшчы Савы.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара