Прысяга вучняў бельскай «Тройкі»



У Комплексе школ з беларускай мовай навучання ім. Яраслава Кастыцэвіча ў Бельску Падляшскім прайшла ўрачыстая прысяга вучняў першых класаў. На мерапрыемстве прысутнічалі не толькі вучні і настаўнікі, але таксама блізкія і сябры са старэйшых класаў.

Бельская «Тройка» штогод такім чынам вітае новага гімназіста, кажа Барбара Скепка:

— Кожны вучань нашай школы — асаблівы вучань. Мы яго сардэчна вітаем. Да кожнага падыходзім індывідуальна, кожны ў нашай школе мае магчымасць развіваць свае зацікаўленні. Настаўнікі ў нашай школе працуюць над кожным вучнем. У нас няма больш і менш важных — усе таксама важныя.

Сёлета гімназіі бельскай „Тройкі” навучанне распачалі 59 вучняў.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя