Новы ўпаўнаважаны ваяводы па кантактах з нацменшасцямі



Войцех Пшыгоньскі прызначаны новым упаўнаважаным Падляшскага ваяводы па справах кантактаў з нацыянальнымі ды этнічнымі меншасцямі. Войцех Пшыгоньскі па адукацыі сацыёлаг. Быў дырэктарам Моладзевага дома культуры ў Беластоку, кандыдатам у соймік падляшскага ваяводства ў 2014 годзе ад імя партыі Закон і Справядлівасць, кажа падляшскі ваяводf Багдан Пашкоўскі:

— Гэта асоба, якая дакладна мае ўсе магчымасці свабодна ўвайсці ў выкананне сваіх абавязкаў і рэалізоўваць іх. Трэба таксама разумець, што гэтая асоба не будзе цалкам выконваць тых функцыяў, якія таксама буду выконваць я, і якія маюць больш ведамствены характар.

Галоўныя задачы ўпаўнаважанага ваяводы гэта, гэта каардынацыя дзеянняў самакіраванняў, якія тычацца меншасці, падтрымка меншасных арганізацыі ў плане захавання і развіцця моваў ды барацьба з дыскрымінацыяй меншасці.

Ваявода Багдан Пашкоўскі не выключае ў бліжэйшым часе сустрэчы новага ўпаўнаважанага з прадстаўнікамі меншасных арганізацыяў на Падляшшы.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток