Рамонт на чыгуначнай лініі Беласток – Чаромха



З нядзелі, 12 сакавіка,  чарговыя цяжкасці чакаюць пасажыраў падляшскіх чыгуначных ліній. Неўзабаве пачынаецца рамонт на трасе Беласток – Чаромха. У сувязі з гэтым з заўтрашняга дня змяняецца расклад руху на гэтай трасе. Дадаткова замест цягнікоў з Беластока ў Бельск Падляшскі паедуць аўтобусы, якія забяспечыць беластоцкае аддзяленне чыгуначнай кампаніі POLREGIO, кажа яе дырэктар Ярослаў Глязэр:

— На першым этапе на адрэзку ад Беластока да Бельска будуць курсаваць аўтобусы ў якасці замены, а далей — цягнікі. А другім этапе — наадварот: з Беластока будзем ездзіць цягнікамі, а потым аўтобусамі.

Як дадае Ярослаў Глазэр час паездкі з Беластока ў Чаромху падоўжыцца на 2 гадзіны і 30 хвілін. Завяршэнне рамонту запланаванае на кастрычнік. Пасля рамонту цягнікі будуць ездзіць з хуткасццю 80 км/г. З Беластока ў Бельск Падляшскі даедзем ў паў гадзіны, а далей, у Чаромху, крыху больш за гадзіну. Завяршэнне прац запланаванае на канец лістапада.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя