Расейка намалявала грудзямі Пуціна і Мядзведзева



Мастачка Ірына Раманоўская ажыццявіла даўнюю задумку і намалявала партрэты прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і прэм’ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева. Тэхніку для напісання сваіх карцін жыхарка Пецярбурга абрала, варта адзначыць, незвычайную: фарбу на паперу дзяўчына наносіла грудзьмі і целам.

„Працэс вельмі працаёмкі і марудны, – прызнаецца Ірына. – Любая недакладнасць можа прывесці да таго, што прыйдзецца зноўку перарабляць усю карціну”.

„Калі шчыра, хацелася б падарыць гэтыя карціны Пуціну і Мядзведзеву, але як яны адрэагуюць, даведаўшыся пра незвычайную тэхніку напісання, – падзялілася Ірына сваімі сумненнямі з метро – І сустрэцца з імі не так проста: нават думала адправіць па пошце ці адвезці ў прыёмную Крамля”.

metronews.ru