Рэкордная кантрабанда пад Львовам



Украінскія памежнікі выявілі пад Львовам рэкордную кантрабанду беларускіх цыгарэт.

Больш падрабязна – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

– Усё пачалося з таго, што ў пункце пропуску „Ціса” ўкраінскія памежнікі знайшлі ў грузавіку 57 тысяч пачак беларускіх цыгарэт. Пошукі працягнулі на Львоўшчыне, у горадзе Стрый. У выніку быў знойдзены цэлы транзітны склад, на якім захоўвалася тытунёвая прадукцыя з выключна беларускімі акцызамі – усяго 60 тысяч пачак.

На заходняй мяжы Украіны даўно наладжаны кантрабандны бізнес, ці не асноўны складнік якога – цыгарэты менавіта беларускай вытворчасці, якія перапраўляюцца праз шматлікія “вокны” на беларуска-ўкраінскай мяжы. У бізнесе задзійнічаныя не толькі мясцовыя жыхары, але і скарумпаваныя памежнікі, а таксама супрацоўнікі міліцыі і СБУ. Пасля таго, як цыгарэты перапраўляюцца на тэрыторыю Румыніі, кошт іх аўтаматычна ўзрастае ў пяць разоў.

Кіеўскія ўлады спрабуюць спыніць плынь кантрабанды ў Еўразвяз з заходніх рэгіёнаў Украіны, але з прычыны скарумпаванасці мясцовых уладаў плён такіх намаганняў пакуль невялікі.

https://www.youtube.com/watch?v=A9Ok-6VH8r0&feature=youtu.be

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя