Рэтра аўтамабілі даехалі да Бельска Падляшскага



У Бельску Падляшскім прадэманстравалі рэтра аўтамабілі.

DSC_9072

Аўтамабіль-параход 1899 года выпуска ці Rambler 1903 года – такія экзэмпляры можна было пабачыць пад бельскай ратушай падчас паказу.

Па словах Анатоля Маслава, удзельніка паказаў: „У Беларусі цікавасць да такога хобі толькі пачынаецца”:

– Волга 21 1968 года выпуску – аўтамабіль быў куплены чатыры гады таму, два гады заняла рэстаўрацыя аўтамабіля, рамонт, аднаўленне. На Захадзе гэта вельмі папулярна і ўжо даўно развіта. У Беларусі гэта толькі набірае абароты, у нас гэта новая плынь.

Паказ аўтамабіляў прайшоў у межах 11-га Беластоцкага рэйду Мота Рэтра.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя