Рок-гурт „The Toobes” выступіў у Бельску-Падляшскім



Рок-музыка з Беларусі прагучала ў Бельску-Падляшскім. На сцэне побач з сядзібай гарадскіх уладаў выступіў гурт «The Toobes».

CIMG4467_2

„Бельская публіка сустрэла нас вельмі цёпла,” – кажуць мyзыкі:

– Людзі тут умеюць адпачываць і весяліцца. Заўсёды вельмі цёпла і па-хатняму сустракаюць музыкаў. Не важна адкуль яны. Сонечны горад. Прыемныя людзі. Усіх вельмі любім!

Канцэрт «The Toobes» прайшоў у рамках 36-х «Дзён Бельска Падляшскага». У Польшчы беларускі гурт займеў вялікую папулярнасць пасля выступу ў тэлевізійным талент-шоў.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск-Падляшскі

Фота аўатар