Сакольшчына ўсё бліжэй да сваіх традыцый



У Дуброве Беластоцкай, што на Сакольшчыне, прайшло падвядзенне вынікаў праекта “Бліжэй да традыцыі — пазнаем прадукты нашай гміны”. У яго рамках прайшлі кулінарныя майстар-класы для дзяцей і моладзі, а таксама з’явіліся брашуры з інфармацыяй пра лакальных вытворцаў. Як падкрэслівае старшыня Дуброўскага таварыства мясцовага прадукта Галіна Радуха, гэта паспрыяе шырэйшаму пазнанню кулінарнага багацця гміны:

– Усе, хто прыедзе да нас, я думаю, знойдзе яшчэ брашуру і абавязкова пазнаёміцца з нашымі прадуктамі і іх вытворцамі. А пакаштаваўшы іх раз, ужо захоча на штодзень мець іх у сваёй хаце.

Праект быў рэалізаваны дзякуючы падтрымцы “Сакольскага лакальнага фонду” ды гміны Дуброва Беластоцкая.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі