Сакрэты старагабрэйскай мовы вывучалі ў Бельску Падляшскім



У мясцовай гарадской публічнай  бібліятэцы адбываюцца майстар-класы па пісанні імёнаў на старагабрэйскай мове. Вядзе іх бельскі даследчык яўрэйскай культуры Анджэй Вэрэс.

«Гэтая мовы не належыць да ліку простых, але нас зацікавіла», – згодна кажуць удзельнікі заняткаў.

– Алфавіт досыць кароткі, мала літар. Можна яго засвоіць, толькі не з першага разу.

– Для маладых людзей гэта цікава. Трэба гэта зразумець, каб з гэтага скарыстаць. Гэта значна адрозніваецца ад польскага. Вельмі мне падабаецца.

– Варта вучыць розныя мовы. Гэта спрыяе нашаму развіццю, дапамагае нашаму разуменню света. 

Пасля майстар-класаў адбыўся таксама паказ фільмаў беластоцкага рэжысёра Тамаша Вісьнеўскага, прысвечанага габрэйскай тэматыцы. Заняткі па пісанні імёнаў на старагабрэйскай мове адбываюцца ў рамках «Дзён яўрэйскай культуры – мы помнім». 

Працяг мерапрыемства ўжо ў нядзелю 4 сакавіка, у планах даклады і паказы, прысвечаныя культуры падляшскіх яўрэяў.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара