„Салідарныя з Беларуссю – 2015”



У Варшаве 9-ы раз адбыўся канцэрт „Салідарныя з Беларуссю: Свабода без межаў”.

Сумесныя выступы гуртоў з Беларусі, Польшчы і Украіны на штогадовым канцэрце “Салідарныя з Беларуссю” ужо даўно сталі традыцыйнымі. У гэтым годзе спіс выступоўцаў, сапраўды выдаўся вельмі шчодры.

_77MG_1203

Адным з самых чаканых музыкаў стаў легендарны ўкраінскі гурт “Воплі Відаплясава”, які спецыяльна для слухачоў па-беларуску заспяваў “Краіну мрой”.

Кажа Алег Скрыпка:

– На жаль, ва Украіне мы мала што чуем пра Беларусь, мала што ведаем. І я ведаю, што мала ўкраінцаў наведвае Беларусь. Я б хацеў, каб культурныя межы паміж нашымі краінамі адкрыліся. Мы маем беларускія тавары, вельмі паважаем і каштуем вашае малако, каўбасы і сыры, але хочацца бачыць больш беларускіх літаратурных і мастацкіх твораў, слухаць беларускія песні.

Апроч таго, на сцэне са сваім перформансам  пад назвай “Погляд без мярэжаў” выступіў самы непрадказальны беларускі мастак Алесь Пушкін. У якасці салідарнасці свой выступ ён прысвяціў нядаўна загінуламу ва Украіне Алесю Чаркашыну.

Кажа Алесь Пушкін:

– Як можна раздзяліць вочы? Як можна раздзяліць рукі? Як можна раздзяліць дзяржаўнай мяжой нашую братэрскую супольнасць з гэтымі народамі? Я намаляваў карціну ў зале, на ёй дзве стрэлкі зверху і знізу – гэта рух нашых народаў. Гэта вольнае перамяшчэнне. Гэта мы, якія вольныя ездзіць, сябраваць і  кахаць адзін аднаго.

Канцэрт цалкам трансляваўся ў жывым эфіры на хвалях Беларускага Радыё Рацыя да апошняга выступоўца.

_MG_0795

_MG_0684

_MG_0698

_MG_0690

_MG_0791

_MG_0682

_MG_0703

_MG_0669

_MG_0789

_MG_0657

_MG_0707

_MG_0719

_MG_0747

12038551_994224850629776_4301049285051276570_n

ПРАГРАМА:

2 кастрычніка 2015 а 18:00 Варшава, Канцэртны намёт побач з Палацам культуры і навукі

Аня Русовіч (PL) // Enej (PL) // Воплі Відаплясава (UA) // Šuma (BY) // Dzieciuki (BY) // Hańba! (PL) // support: Амплітуда Смеласці (BY)

 

Суправаджальныя мерапрыемствы:

30.09 – Паказ беларускіх незалежных дакументальных фільмаў „Добраахвотнікі” і „Каханне па-беларуску” https://www.facebook.com/events/440644306144236

01.10 – Дыскусыя літаратараў «Заангажаваны мастак». Удзел возьмуць Бэата Хамантоўская (PL), Віктар Марціновіч (BY), Андрій Любка (UA) і Валерый Панюшкін (RU). Мадэратар Катажына Квяткоўская-Маскалевіч. https://www.facebook.com/events/661933230616668

03.10 – „Пастава супраціву” – дыскусія грамадскіх актывістаў – Франак Вячорка (BY), Павал Белавус (BY), Натальля Панчанка (UA). https://www.facebook.com/events/427831647416066

НА ЎСЕ ІМПРЭЗЫ ЎВАХОД БЯЗПЛАТНЫ

* * * „Свабода без межаў” – так гучыць дэвіз дзявятага канцэрту Салідарныя з Беларуссю. Сёлета імпрэза адбудзецца не ўвесну, як было дагэтуль, а 2 кастрычніка, у сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі.

На сцэне пад Палацам культуры і навукі ў Варшаве з’явяцца вядомыя артысты з Беларусі, Польшчы ды Украіны, каб сумесна выказаць салідарнасць па-над межамі. Поруч з артыстамі з’явяцца людзі мастацтва, а таксама грамадскія і палітычныя дзеячы – Мікалай Статкевіч і Марына Адамовіч, Зміцер і Наста Дашкевічы, Людвіка і Генрых Вуец, Франак Вячорка, Наталля Панчанка і Алесь Пушкін.

Апроч канцэрту адбудзецца шэраг дадатковых падзей – паказы фільмаў, выставы, спатканні і дыскусіі, у якіх возмуць удзел артысты, інтэлектуалісты і грамадскія актывісты з узгаданых краін.

* * *

Больш інфармацыі пра канцэрт і падзеі на solidarnizbialorusia.pl

Беларускае Радыё Рацыя