СБУ затрымала расейскага неанацыста



Супрацоўнікі Службы бяспекі ўкраіны затрымалі ў Жытомірскай вобласці заснавальніка расейскай неанацысцкай арганізацыі (на фота) “Легіён Верфольф”. Яго падазраюць у гандлі зброяй.

22574.full.image

Больш падрабязна распавядзе наш украінскі карэспандэнт Марцін Война:

Затрыманы ўжо меў праблемы з законам. Паводле заявы прэсовай службы СБУ, “гэты чалавек шмат гадоў пражыў у Расейскай Федэрацыі, дзе ён вядомы, як неанацыст. На тэрыторыі Расеі ён быў двойчы асуджаны: за спробу арганізаваць выбух у маскоўскім спорткомплексе “Алімпійскі” падчас яўрэйскага фэсту, а таксама за захаванне наркотыкаў. Пасля адбыцця пакарання ён пераехаў ва Украіну, дзе атрымаў тэрмін зняволення за распаўсюд парнаграфічнай прадукцыі з удзелам непаўналетніх.”

Ад пачатку 2015 гэты чалавек наладзіў пастаўку зброі з раёнаў правядзення антытэрарыстычнай аперацыі. У Жытомірскай вобласці яго затрымалі ўкраінскія спецслужбоўцы падчас спробы продажы дзвюх гранат Ф-1.

Прозвішча затрыманага ў СБУ не называюць, але ўкраінскія журналісты высвятлілі, што гэта – соракашасцігадовы ўраджэнец Адэсы Ігар Піражок (ён жа Сяргей Яхантаў, ён жа Раман Чырка).

Ігар Піражок можа атрымаць турэмнае зняволенне ад трох да сямі гадоў.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя